І быў голад у той зямлі. І сышоў Абрам у Егіпет, пажыць там, бо памацнеў голад у зямлі той.
СУДЗЬДЗЯЎ 11:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І жонка Галаадава нарадзіла яму сыноў. Калі ўзмужнелі жончыныя сыны, яны выгналі Ефтая, сказаўшы яму: ты ня спадчыньнік у доме бацькі нашага, бо ты сын іншай жанчыны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гілеад меў жонку, ад якой меў сыноў, якія, калі вырасьлі, выгналі Ефтаха, кажучы: «Ня можаш быць спадкаемцам у доме бацькі нашага, бо ты нарадзіўся з другой жанчыны». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Галаад меў жонку, ад якой меў сыноў, якія, як падраслі, выгналі Яфтаха, кажучы: «Не можаш быць спадкаемцам у доме бацькі нашага, бо нарадзіўся ад другой жанчыны». |
І быў голад у той зямлі. І сышоў Абрам у Егіпет, пажыць там, бо памацнеў голад у зямлі той.
і сказала Абрагаму: выгані гэтую рабыню і сына яе, бо ня спадкуе рабынін сын гэты з сынам маім Ісаакам.
Што ж кажа Пісаньне? «Выгані рабыню і сына яе, бо сын рабыніч не спадчыньніць разам з сынам вольнае».
Сын блудніцы ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю.
Ефтай Галаадыцянін быў чалавек адважны; ён быў сын распусьніцы; ад Галаада нарадзіўся Ефтай.
І ўцёк Ефтай ад братоў сваіх і жыў у зямлі Тоў; і сабраліся да Ефтая людзі, якім ня было чаго траціць, і выходзілі зь ім.