ПСАЛТЫР 84:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, якія ў беззаганнасьці ходзяць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Госпад Бог ёсць сонца і шчыт; ласку і славу дасць Госпад; Ён не забярэ дабра ў тых, што жывуць у бязвіннасці. |
Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца.
Хай спадзе на яго пагібель нянаджаная, і сетка ягоная, якую ён схаваў на мяне, хай яго самога і ўловіць; хай у яе і ўпадзе на пропадзь сваю.
І таму Гасподзь чакае, каб памілаваць вас, і таму яшчэ стрымліваецца, каб умілажаліцца з вас; бо Гасподзь ёсьць Бог праўды: дабрашчасныя - усе, хто надзею кладзе на Яго!
Хто з вас баіцца Госпада, слухаецца голасу Раба Ягонага? Хто ходзіць у мораку, безь сьвятла, хай спадзяецца на імя Госпада і хай мацуецца ў Богу сваім.
Ня будзе ўжо сонца служыць табе сьвятлом дзённым, і зьзяньне месяца - сьвяціць табе; а Гасподзь будзе табе вечным сьвятлом, і Бог твой - славаю тваёю.