ПСАЛТЫР 47:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) агарнуў іх там страх і пакута, быццам боль парадзіху; Біблія (пераклад А.Бокуна) Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спявайце Богу, спявайце. Спявайце Валадару нашаму псальмы. |
Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
І Гасподзь будзе Царом над усёю зямлёю; у той дзень будзе Гасподзь адзіны, і імя Яго - адзінае.
Слова Хрыстовае хай усяляецца ў вас шчодра, з усякаю мудрасьцю; вучэце і настаўляйце на розум адзін аднаго псальмамі, славаслоўем і духоўнымі песьнямі, у мілаце апяваючы ў сэрцах вашых Госпада.
І сёмы анёл затрубіў, і залуналі на небе гучныя галасы, якія казалі: царства сьвету зрабілася Царствам Госпада нашага і будзе валадарыць ва векі вечныя.