ПСАЛТЫР 34:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) плацяць мне злом за дабро, сіроцтвам душы маёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хадзіце сюды, сыны, паслухайце мяне, я навучу вас страху перад ГОСПАДАМ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ЛЯМЭД. Хадзіце, сыны, слухайце мяне: навучу я вас пашане да Бога. |
Выслухаем сутнасьць усяго: бойся Бога і запаведзяў Ягоных трымайся, бо чалавеку ў гэтым - усё.
Намысьліў я ў сэрцы маім падбадзёрваць віном маё цела і, тым часам як сэрца маё кіравацьмецца мудрасьцю, ня цурацца і дурасьці, пакуль не пабачу, што добра сынам чалавечым, што маюць яны рабіць пад небам за кароткія дні свайго веку.
І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта - дар Божы.
любіў Госпада, Бога твайго, слухаўся голасу Ягонага і прыляпляўся да Яго; бо ў гэтым жыцьцё тваё і доўгасьць дзён тваіх, каб быць табе на зямлі, даць якую ім Гасподзь з прысягаю абяцаў бацькам тваім Абрагаму, Ісааку і Якаву.
каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і ўсіх пастанова - Ягоных і запаведзя - Ягоных, якія наказваю табе, захоўваў ты і сыны твае і сыны сыноў тваіх праз усе дні жыцьця твайго, каб падоўжыліся дні твае.
і я таксама не дапушчу сабе грэху прад Госпадам, каб перастаць маліцца за вас, і буду настаўляць вас на шлях добры і просты;