ПСАЛТЫР 139:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо няма яшчэ слова на языку маім — і вось, Госпадзе, Ты пра ўсё ведаеш. |
Хто гэты, што запамрочвае Наканаваньне, нічога не разумеючы? - Так, я казаў пра тое, чаго не разумеў, пра дзеі дзівосныя для мяне, якіх я ня ведаў.
за тое, што яны рабілі брыдкае ў Ізраілі: пералюбнічалі з жонкамі блізкіх сваіх і імем Маім гаварылі ілжу, чаго Я не наказваў ім; Я ведаю гэта і Я сьведка, кажа Гасподзь.
І будзе ў той час: Я са сьвяцільняю агледжу Ерусалім і пакараю тых, якія сядзяць на дрожджах сваіх і кажуць у сэрцы сваім: «ня робіць Гасподзь ні дабра ні ліха», -
Калі ж хто з вас думае, што ён пабожны, і не таймуе свайго языка, а ашуквае сваё сэрца, у таго пустая пабожнасьць.