Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.
ПЕСЬНЯ 4:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы! Біблія (пераклад А.Бокуна) Уся ты прыгожая, сяброўка мая, і заганы няма ў табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уся ты гожая, сяброўка мая, і заганы ў табе няма. |
Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.
Якая прыгожая ты, каханая, прыгожая ты! Вочы твае - галубіцы пад кудзеркамі тваімі; твае валасы - нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх,
Вусны ў яго - гэта слодыч, і ўвесь ён - уцеха! Вось хто мой мілы, вось хто мой сябар, Ерусалімскія дочкі!
Я сплю, а сэрца маё чувае; вось, голас каханага, які стукаецца: «Адчыні мне, сястрыца, каханая, мая беспахібная, чыстая горлінка, бо галава мая - абрасілася, мае кучары - ў начной вільгаці».
цяпер замірыў у целе плоці Ягонай, сьмерцю (Ягонай), каб явіць вас сьвятымі і беззаганнымі і невінаватымі перад Сабою,
Дык вось, любасныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся зьявіцца перад Ім неапаганенымі і беспахібнымі ў сьвеце;
А Таму, Хто можа захаваць вас ад падзеньня і паставіць перад славаю Сваёю беспахібнымі ў радасьці,
І я, Ян, угледзеў сьвяты горад Ерусалім, новы, які сыходзіў ад Бога зь неба, падрыхтаваны як нявеста, убраная для мужа свайго.