Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПЕСЬНЯ 4:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Са мною зь Лівана, нявеста, са мною зь Лівана прыйдзі! Зірні зь вяршыні Аманы, зь вяршыні Сэніра, з Хэрмона, ад ільвіных пячораў і з барсавых гор!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Са мною з Лібану, нявеста мая, са мною з Лібану ідзі; паглядзі з вяршыні Аману, з вяршыні Сэніру і Гермону, з лежышчаў львоў, з гор леапардаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Прыйдзі з Лібана, нявеста, прыйдзі з Лібана, падыдзі: спяшайся з вяршыні Амана, з верхавін Сэніра і Гэрмона, з логавішчаў львоў, з гор леапардаў.

Глядзіце раздзел Копія




ПЕСЬНЯ 4:8
19 Крыжаваныя спасылкі  

і гаварыў ён пра дрэвы, ад кедра, што ў Ліване, да ісопу, што вырастае са сьцяны; гаварыў і пра жывёл, і пра птушак, і пра паўзуноў, і пра рыбу.


хіба Авана і Фарфар, рэкі Дамаскія, ня лепшыя за ўсе воды Ізраільскія? хіба я ня мог бы абмыцца ў іх і ачысьціцца? І павярнуўся і пайшоў у гневе.


Нашчадкі паўкалена Манасіінага жылі ў той зямлі, ад Васана да Ваал-Эрмона і Сэніра і да гары Эрмона; і іх было многа.


спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.


І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,


Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Асафава.


Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух.


Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.


адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці».


налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая выйдзі!


Увайшоў я ў мой сад, сястрыца, нявеста, сабраў маёй міры з бальзамам, паеў сотаў зь мёдам маім, напіўся віна майго з малаком маім. Ежце, сяброве, пеце і наядайцеся, родныя!


Належу я міламу другу, і мяне ён жадае.


Як юнак спалучаецца зь дзяўчынаю, так спалучаюцца з табою сыны твае; і як жаніх радуецца за нявесту, так будзе радавацца за Цябе Бог твой.


з Сэнірскіх кіпарысаў зладзілі ўсе памосты твае: бралі зь Лівана кедр, каб зрабіць на табе мачты;


Хто Мне служыць, Мне няхай сьледуе, і дзе Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўпачцівіць Айцец Мой.


дай мне перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю, якая за Ярданам, і тую цудоўную гару і Ліван.


Сіданяне Эрмон называюць Сірыёнам, а Амарэі называюць яго Сэнірам, -


Вось цары той зямлі, якіх пабілі сыны Ізраілевыя і зямлю якіх узялі ў спадчыну па той бок Ярдана на ўсход сонца, ад патока Арнона да гары Эрмона, і ўсю раўніну на ўсход:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы