І павярнуўся цар абліччам сваім, і дабраславіў увесь сход Ізраільцянаў; увесь сход Ізраільцянаў стаяў.
НЭЭМІІ 9:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі лявіты - Ісус, Кадмііл, Ванія, Хашаўнія, Шэрэвія, Гадыя, Шэванія, Пэтахія: устаньце, слаўце Госпада Бога вашага адвеку і давеку. Хай славасловяць вартае ўслаўленьня і вышэйшае за ўсякае славаслоўе і хвалу імя Тваё! Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі лявіты Ешуа, Кадміэль, Бані, Хашаўнэя, Шэрэвія, Годыя, Шэванія, Пэтахія: «Устаньце, дабраславіце ГОСПАДА, Бога свайго, ад веку аж на вякі. Няхай дабраслаўляюць імя славы Тваёй, і няхай яно будзе ўзьвялічана па-над усе дабраславенствы і хвалу! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І левіты: Ешуа, і Кадмігэль, Бані, Гасабнія, Сэрэбія, Годыя, Сэбанія, Пэтагія сказалі: «Устаньце і дабраславіце Госпада, Бога вашага, спакон веку і навек, ды дабраславіце велічнае імя славы Яго, вышэй за ўсякае дабраславенне і хвалу! |
І павярнуўся цар абліччам сваім, і дабраславіў увесь сход Ізраільцянаў; увесь сход Ізраільцянаў стаяў.
І сказаў: дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, Які сказаў вуснамі сваімі Давіду, бацьку майму, і сёньня выканаў рукою сваёю! Ён казаў:
І стаў Саламон перад ахвярнікам Гасподнім наперадзе ўсяго сходу Ізраільцянаў, і падняў рукі свае да неба,
Сапраўды, ці ж Богу жыць на зямлі? Неба і неба нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней гэты храм, які я пабудаваў;
Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку! І сказаў увесь народ: амін! алілуя!
Твая, Госпадзе, веліч, і магутнасьць, і слава, і перамога, і цудоўнасьць, і ўсё, што на небе і на зямлі, Тваё; Тваё, Госпадзе, царства, і Ты найвышэй за ўсё, як Уладаны.
І сказаў Давід усяму сходу: дабраславеце Госпада Бога нашага. І дабраславіў увесь сход Госпада Бога бацькоў сваіх, і ўпаў, і пакланіўся Госпаду і цару.
І ўсе Юдэі стаялі прад абліччам Гасподнім, і малыя дзеці іхнія, жонкі іхнія і сыны іхнія.
І ўсталі лявіты з сыноў Каатавых, і з сыноў Карэевых - хваліць Госпада Бога Ізраілевага голасам вельмі гучным.
І пачалі яны папераменна сьпяваць «хвалеце» і «слаўце Госпада», «бо - добры, бо вечная міласьць яго да Ізраіля». І ўвесь народ усклікаў громападобна, славячы Госпада за тое, што пакладзена аснова дома Гасподняга.
І ўсталі на ўзвышанае месца лявітаў: Ісус, Ванія, Кадмііл, Шэванія, Вуній, Шэрэвія, Ванія, Хэнані, і гучна заклікалі да Госпада Бога свайго.
І сказаў Эздра: Ты, Госпадзе адзіны. Ты стварыў неба, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іх, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх, і Ты жывіш усё гэта, і нябесныя войскі Табе пакланяюцца.
і сказаў: голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна!
Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
Хто, як Ты, Госпадзе, паміж багамі? Хто, як Ты, велічны сьвятасьцю, срашны пахваламі, творца цудаў?
І сказаў Данііл: «хай будзе дабраславёна імя Госпада ад веку і да веку, бо ў Яго мудрасьць і сіла;
Тым часам, далей прамаўляючы, Ісус сказаў: слаўлю Цябе, Войча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў тое дзецям;
таму што Бог, які сказаў зазьзяць зь цемры сьвятлу, азарыў нашыя сэрцы, каб прасьвятліць нас пазнаньнем славы Божай у асобе Ісуса Хрыста.
Калі ня будзеш старацца выконваць усе словы закона гэтага, напісаныя ў кнізе гэтай, і ня будзеш баяцца славутага і страшнага імя Госпада, Бога твайго,
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што зь вялікай Сваёй міласьці адрадзіў нас праз уваскрэсеньне Ісуса Хрыста зь мёртвых да жывое надзеі,