Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 8:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Сапраўды, ці ж Богу жыць на зямлі? Неба і неба нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней гэты храм, які я пабудаваў;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Ці ж сапраўды Бог бу­дзе жыць на зямлі? Вось, неба і нябёсы нябёсаў ня могуць аха­піць Цябе. Што ж тады Дом гэты, які я пабудаваў?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 8:27
16 Крыжаваныя спасылкі  

Так кажа Гасподзь: неба - трон Мой, а зямля - падножжа ног Маіх; дзе ж набудзеце вы дом Мне, і дзе месца спакою Майго?


І ці хопіць у каго сілы пабудаваць Яму дом, калі неба і нябёсы нябёсаў не ўмяшчаюць Яго? І хто я, каб мог пабудаваць Яму дом? Хіба толькі дзеля дымленьня прад абліччам Ягоным.


Ці можа чалавек схавацца ў патайнае месца, дзе Я ня бачыў бы яго? кажа Гасподзь. Ці ж не напаўняю Я неба і зямлю? кажа Гасподзь.


Сапраўды ці ж Богу жыць зь людзьмі на зямлі? Калі неба і нябёсы нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней храм гэты, які пабудаваў я.


Вось у Госпада, Бога твайго, неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй;


Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.


І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.


Глядзеце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца і быць дзецьмі Божымі. Сьвет таму ня ведае нас, што не спазнаў Яго.


Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Ён, будучы Госпадам неба і зямлі, не ў рукатворных храмах жыве


Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць гадоў таму назад, - ці ў целе, ня ведаю, ці ня ў целе, ня ведаю: Бог ведае, - захоплены быў да трэйцяга неба.


Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: «усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».


Угледзяць гэта спрагненыя, і зарадуюцца. І ажыве сэрца ваша, богашукальнікі;


Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.


І дом, які я будую, вялікі, бо вялікі Бог наш, вышэй за ўсіх багоў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы