НЭЭМІІ 9:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты расьсек перад імі мора, і яны сярод мора прайшлі па сухім, а тых, што гналіся за імі, укінуў у глыбіні, як камень у вялікія воды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ты разьдзяліў мора перад імі, і яны прайшлі сярод мора па сухмені, а тых, якія гналіся за імі, Ты ўкінуў у глыбіні, як камень у воды бурлівыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ты раздзяліў мора перад імі, і перайшлі яны сярэдзінай мора, па сухому; а тых, хто гнаўся за імі, укінуў Ты ў глыбіні мора, як камень у бурлівыя воды. |
А мы, народ Твой і Тваёй пашы авечкі, вечна славіць будзем Цябе, і род у род узносіць славу Табе.
і зьнярухоміў колы ў калясьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю. І сказалі Егіпцяне: пабяжым ад Ізраільцянаў, бо Гасподзь змагаецца за іх супроць Егіпцянаў.
А сыны Ізраілевыя прайшлі па сушы сярод мора: воды былі ім сьцяною па правы і па левы бок.
Які ўчыніў цуды і азнакі ў зямлі Егіпецкай, і ўчыняеш да сёньняшняга дня і ў Ізраілі і сярод усіх людзей, і стварыў Сабе імя, як у гэты дзень,
Не хачу пакінуць вас, браты, і каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсе прайшлі праз мора;
Вераю перайшлі яны Чэрмнае мора, як па сушы, - на што рызыкнуўшы, Егіпцяне патанулі.
І адзін дужы анёл узяў камень, падобны на вялікі жарон, і ўкінуў у мора, кажучы: з такою сілаю будзе павалены Вавілон, вялікі горад, і ўжо ня будзе яго;