МАЦЬВЕЯ 9:37 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады кажа вучням Сваім: жніва многа, ды работнікаў мала; Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады кажа Ён вучням Сваім: «Жніва многа, але працаўнікоў мала. |
Бо Царства Нябеснае падобнае на гаспадара дома, які выйшаў на досьвітку наняць работнікаў у вінаграднік свой.
і сказаў ім: жніва многа, а работнікаў мала; дык вось малеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё.
і абвешчаным быць у імя Ягонае пакаяньню і дараваньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы зь Ерусаліма;
І была ноччу ўява Паўлу: стаў нейкі муж, Македонец, просячы ў яго і кажучы: прыйдзі ў Македонію і памажы нам.
бо Я з табою, і ніхто ня зробіць табе ліха; бо ў Мяне многа людзей у гэтым горадзе.
А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі.
таксама Ісус, называны Юстам, абодва з абрэзаных; яны - адзіныя супрацоўнікі для Царства Божага, яны былі мне на радасьць.
Прасьвітэры, якія служаць годна, вартыя адмысловага гонару, асабліва тыя, якія працуюць у слове і ў навучаньні.
Вось плата, якую вы затрымалі ў працаўнікоў, што жалі палеткі вашыя, лямантуе, і лямант жняцоў дайшоў да вуха Госпада Саваофа.