ЛІКІ 26:65 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Гасподзь сказаў ім, што памруць яны ў пустыні, - і не засталося зь іх нікога, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо сказаў ім ГОСПАД, што яны сьмерцю памруць у пустыні, і не застанецца з іх аніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна. |
І выправіліся сыны Ізраілевыя з Раамсэса ў Сакхот да шасьцісот тысяч пешых мужчын, апрача дзяцей;
Я, Гасподзь, кажу і так зраблю з усім гэтым ліхім супольствам, што паўстала супроць Мяне: у пустыні гэтай усе яны загінуць і перамруць.
толькі Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, засталіся жывыя з тых мужоў, якія хадзілі аглядаць зямлю.
бацька наш памёр у пустыні, і ён ня быў у ліку саўдзельнікаў, што сабраліся супроць Госпада разам з грамадою Карэевай, але за свой грэх памёр, і сыноў у яго ня было;
Дык вось бачыш даброць і строгасьць Божую: строгасьць да адпалых, а даброць да цябе, калі жыцьмеш у даброці Божай, інакш і ты будзеш адцяты.
Толькі Халеў, сын Ефаніеў, пабачыць яе; яму дам Я зямлю, па якой ён праходзіў, і сынам ягоным, за тое, што ён слухаўся Госпада.
Вось прычына, чаму абрэзаў Ісус увесь народ, які выйшаў зь Егіпта, мужчынскага полу; усе здольныя ваяваць памерлі ў пустыні па дарозе, пасьля выхаду зь Егіпта;
Я хачу нагадаць вам, хто ўжо ведае гэта, што Гасподзь, вызваліўшы народ зь зямлі Егіпецкай, потым пагубіў тых, што ня веравалі,