Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 14:35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 Я, Гасподзь, кажу і так зраблю з усім гэтым ліхім супольствам, што паўстала супроць Мяне: у пустыні гэтай усе яны загінуць і перамруць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 Я, ГОСПАД, прамовіў і гэтак зраблю гэтай грамадзе ліхой, якая бунтуецца супраць Мяне. У гэтай пустыні вы загінеце і памрацё”».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 Я, Госпад, сказаў і так зраблю гэтай найгоршай грамадзе, што ўзбунтавалася супраць Мяне: у гэтай пустыні вы загінеце і памраце”».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 14:35
10 Крыжаваныя спасылкі  

Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае?


Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні.


І вось, бачым, што яны не маглі ўвайсьці за няверства.


бо Гасподзь сказаў ім, што памруць яны ў пустыні, - і не засталося зь іх нікога, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага.


Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў.


пільнуй сябе перад абліччам ягоным, і слухай голасу ягонага; не паўставай супроць яго, бо ён не даруе грэху вашага, бо імя Маё ў ім.


бо сыны Ізраілевыя сорак гадоў хадзілі па пустыні, пакуль не перамёр увесь народ, здольны да вайны, які выйшаў зь Егіпта, бо не паслухаліся голасу Гасподняга, а ім Гасподзь прысягаўся, што яны ня ўбачаць зямлі, якую Гасподзь з прысягаю абяцаў бацькам іхнім, даць зямлю, дзе малако і мёд,


Як Я судзіўся з бацькамі вашымі ў пустыні зямлі Егіпецкай, так буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь Бог.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы