І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
ЕЗЭКІІЛЯ 19:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Твая маці была - як вінаградная лаза, пасаджаная каля вады; пладавітая і галінастая была яна ад багацьця вады. Біблія (пераклад А.Бокуна) Маці твая [была] як вінаград у вінаградніку, пасаджаны над вадою, і мела шмат пладоў, і разраслася дзеля мноства вады. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маці твая падобная да вінаграду, пасаджанага над вадою. Выраслі плады яго і галіны яго дзеля мнагаводдзя; |
І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
І яно вырасла і зрабілася вінаграднаю лазою, шырокаю, нізкаю ростам, гольле якое хілілася да яе, і карані яе былі пад ёю, і зрабілася вінаграднаю лазою - і дало парасьці і пусьціла вецьце.
і скажы: што за львіца маці твая? разьмясьцілася сярод ільвоў, сярод маладых ільвоў гадавала ільвянятаў сваіх.
Судзецеся з вашаю маці, судзецеся; бо яна ня жонка Мая, і Я ня сужэнец яе; хай яна адвядзе блуд ад аблічча свайго і пералюб ад грудзей сваіх,
Бо блудадзейнічала маці іхняя і асарамаціла сябе тая, што зачала іх; бо казала: пайду за палюбоўнікамі маімі, якія даюць мне хлеб і ваду, воўну і лён, алей і пітво.
Бо Гасподзь, Бог твой, вядзе цябе ў зямлю добрую, у зямлю, дзе патокі водаў, крыніцы і азёры выходзяць з далінаў і гор
у зямлю, у якой бязьбедна есьцімеш хлеб твой і ні ў чым ня мецьмеш нястачы, у зямлю, у якой камяні - жалеза, і з гор якой будзеш высякаць медзь.