ВЫСЛОЎІ 8:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) усе яны простыя разумнаму і справядлівыя тым, хто здабыў веды. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе яны простыя для разумнага і правыя для тых, што знайшлі веданьне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) усе яны ясныя для разумных і справядлівыя для тых, хто здабывае веды. |
І будзе там вялікая дарога, і шлях па ёй назавецца шляхам сьвятым; нячысты ня будзе хадзіць па ім; але ён будзе ім адным. Хто пойдзе гэтым шляхам, нават і нявопытныя, не заблудзяцца.
О, той, хто называе сябе домам Якава! Хіба ж паменшыўся дух Гасподні? ці такія дзеяньні Яго? ці не дабратворныя словы мае таму, хто дзее справядліва?
У прарокаў напісана: «і будуць усе навучаны Богам; кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне».
хто хоча чыніць волю Ягоную, той даведаецца пра гэтае вучэньне, ці ад Бога яно, ці я Сам ад Сябе кажу;
Калі ж каму-небудзь з вас не хапае мудрасьці, хай просіць у Бога, Які дае ўсім проста і без дакораў, - і дасца яму.