Пасьля гэтых падзей было слова Госпада Абраму ў відзежы, і сказана: ня бойся, Абраме; Я твой шчыт; узнагарода твая даволі вялікая.
ВЫСЛОЎІ 30:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожнае слова Бога — гэта надзейны шчыт для тых, хто ўскладае на яго надзею. |
Пасьля гэтых падзей было слова Госпада Абраму ў відзежы, і сказана: ня бойся, Абраме; Я твой шчыт; узнагарода твая даволі вялікая.
Бог! - беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова Госпада, шчыт Ён усім, хто спадзяецца на Яго.
А я спадзяюся на літасьць Тваю; хай сэрца маё суцешыцца ратаваньнем Тваім; засьпяваю Госпаду, Які дабром надарыў мяне.
Некаторыя калясьніцамі, некаторыя конямі, а мы імем Госпада, Бога нашага, хвалімся:
А мудрасьць, якая прыходзіць згары, найперш - чыстая, потым - згодлівая, лагодная, пакорлівая, поўная мілажальнасьці і добрых пладоў, неадступная, і некрывадушная.