ВЫСЛОЎІ 18:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто спярша гаворыць, а потым слухае, — таму бязглуздасць і ганьба. |
І сказаў Сіву: вось табе ўсё, што ў Мэмфівастэя. І адказваў Сіва пакланіўшыся: хай здабуду літасьць у вачах гаспадара майго цара!
Цар, пачуўшы гэта, моцна засмуціўся і паклаў сабе на сэрца ўратаваць Данііла, і аж да захаду сонца вельмі намагаўся вызваліць яго.
ці судзіць закон наш чалавека, калі папярэдне ня выслухаюць яго і не даведаюцца, што ён робіць?
дык ты вышукай, дасачы і добра распытай; і калі гэта чыстая праўда, што здарылася шкарада гэтая сярод цябе,