Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 12:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Рука моцных будзе ўладарыць, а тая, што апусцілася, будзе ў паслушэнстве.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 12:24
15 Крыжаваныя спасылкі  

І ўбачыш ты, што спакой табе добры і зямля корміць: схіліш сьпіну сваю пад цяжарам і будзеш насіць, каб жыць бяз клопату, - такая плата твая.


Ераваам быў чалавек мужны. Саламон, заўважыўшы, што гэты малады чалавек умее рабіць справу, паставіў яго наглядчыкам над аброчнымі з дома Язэпавага.


Калі пачулі ўсе Ізраільцяне, што Ераваам вярнуўся, дык паслалі і паклікалі яго на збор і паставілі царом яго над усімі Ізраільцянамі. За домам Давідавым не засталося нікога, апрача калена Юдавага і Веньямінавага.


дзяцей іхніх, якія засталіся пасьля іх на замлі, якіх сыны Ізраілевыя не маглі вынішчыць, Саламон зрабіў аброчнымі працаўнікамі да сёньня.


Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае.


Гультай ня смажыць сваёй дзічыны; а чалавек руплівы мецьме каштоўны набытак.


Душа гультая жадае, але марна: а душа руплівых насыціцца.


Разумны раб валадарыць над шалапутным сынам і між братамі падзеліць спадчыну.


Гультайства наганяе дрымоту, і нядбайная душа будзе галадаць.


Гультай кажа: «леў на вуліцы! сярод плошчы заб'юць мяне!»


Ці бачыў ты чалавека спраўнага ва ўчынках сваіх? Ён будзе стаяць перад царамі; ён ня будзе стаяць перад простымі.


Калі Ізраіль увабраўся ў сілу, тады зрабіў ён Хананэяў даньнікамі, але выганяць не выганяў іх.