І рабіў ён незаўгоднае ў вачах Гасподніх, падобна дому Ахававаму, бо ён быў яму дарадцам, пасля сьмерці бацькі ягонага, на пагібель яму.
ВЫСЛОЎІ 12:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хітрына - у сэрцы ў зламысьнікаў, радасьць - у міратворцаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ашуканства ў сэрцы тых, якія задумляюць ліхоту, а ў тых, якія радзяць мір, — радасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хітрасць у сэрцы тых, хто задумвае ліха; а хто абдумвае мірныя парады, за тымі следам ідзе радасць. |
І рабіў ён незаўгоднае ў вачах Гасподніх, падобна дому Ахававаму, бо ён быў яму дарадцам, пасля сьмерці бацькі ягонага, на пагібель яму.
Я не сьпяшаўся быць пастырам у Цябе і не хацеў бядотнага дня, Ты гэта ведаеш; што выйшла з вуснаў маіх - адкрыта перад абліччам Тваім.
На сэрцы ў абодвух цароў гэтых будзе падступнасьць, і за адным сталом гаварыцьмуць няпраўду, але ня будзе посьпеху, бо канец яшчэ адкладзены да свайго часу.
Ён створыць храм Гасподні і прыме славу, і сядзе і будзе валадарнічаць на троне Сваім; будзе і сьвятаром на троне Сваім, і рада міру будзе паміж тым і другім.
так што яны поўныя ўсялякай няпраўды, распусты, зламыснасьці, ліхазьдзірства, злосьці, поўныя зайздрасьці, душагубства, звады, ашуканства, ліхадушнасьці,