ВЫСЛОЎІ 10:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Страх перад ГОСПАДАМ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Страх Госпадаў дні памножыць, а гады бязбожнікаў скарацяцца. |
Хто ходзіць беззаганна, той будзе ўратаваны; а хто ходзіць крывымі дарогамі, упадзе на адной зь іх.
Курапатка садзіцца на яйкі, якіх ня несла; такі той, хто набывае багацьце няпраўдаю: ён пакіне яго на палове дзён сваіх, дурнем застанецца пры канцы сваім.
Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?
і каб жылі вы доўга на той зямлі, даць якую запрысягнуўся Гасподзь бацькам вашым і насеньню іхняму, на зямлі, у якой цячэ малако і мёд.