і памерла Сарра ў Кірыят-Арбе, што сёньня Хэўрон, у зямлі Ханаанскай. І прыйшоў Абрагам галасіць па Сарры і аплакваць яе.
БЫЦЦЁ 50:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Язэп прыпаў да аблічча бацькі свайго, і цалаваў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўпаў Язэп на аблічча бацькі свайго, і плакаў над ім, і цалаваў яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Язэп прыпаў да твару бацькі, і плакаў, і цалаваў яго. |
і памерла Сарра ў Кірыят-Арбе, што сёньня Хэўрон, у зямлі Ханаанскай. І прыйшоў Абрагам галасіць па Сарры і аплакваць яе.
Я пайду з табою ў Егіпет, Я і выведу цябе назад; Язэп сваёю рукою закрые вочы твае.
І скончыў Якаў наказы сынам сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.
І загадаў Язэп слугам сваім - урачам, бальзамаваць бацьку яго; і ўрачы набальзамавалі Ізраіля.
Елісей захварэў на хваробу, ад якое пасьля і памёр. І прыйшоў да яго Ёас, цар Ізраільскі, і плакаў над ім, і казаў: бацька мой! бацька мой! калясьніца Ізраіля і коньніца ягоная!
І вы, бацькі, не дакучайце дзецям вашым, а гадуйце іх у навуцы і настаўленьні Гасподнім.
Не хачу, браты, пакінуць вас у няведаньні пра памерлых, каб вы не маркоціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі.