І казалі яны адзін аднаму: і праўда ж, гэта кара нам за грэх супроць брата нашага; мы бачылі пакуту душы ягонай, калі ён маліў нас, але не паслухалі яго; за тое і прыйшла на нас бяда гэтая.
АСІІ 5:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пайду, вярнуся ў Маё месца, пакуль яны ня прызнаюць сябе вінаватымі і ня знойдуць аблічча Майго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пайду, вярнуся на месца Маё, аж пакуль не прызнаюць віну сваю і будуць шукаць аблічча Маё. У прыгнечанасьці сваёй будуць пільна шукаць Мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пайду і зноў вярнуся ў Сваё месца, аж адпакутуюць і будуць шукаць аблічча Майго, і будуць прагнуць Мяне ў бедах сваіх. |
І казалі яны адзін аднаму: і праўда ж, гэта кара нам за грэх супроць брата нашага; мы бачылі пакуту душы ягонай, калі ён маліў нас, але не паслухалі яго; за тое і прыйшла на нас бяда гэтая.
і ўпакорыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і шукацьмуць аблічча Майго, і адвернуцца ад благіх шляхоў сваіх, дык Я пачую зь неба і дарую грахі іхнія і ацалю зямлю іхнюю.
Ён будзе глядзець на людзей і казаць: «грашыў я і перакручваў праўду, і не адплачана мне;
Бо так Гасподзь сказаў мне: Я спакойна гляджу з жытла Майго, як сьветлая цяплыня пасьля дажджу, як воблака расы ў часе жніўнае сьпёкі.
Госпадзе! у нягодзе ён шукаў Цябе; ліў ціхія маленьні, калі кара Твая спаткала яго.
бо вось, Гасподзь выходзіць з жытлішча Свайго пакараць насельнікаў зямлі за іх беззаконьне, і зямля адкрые пралітую на ёй кроў, і ўжо не схавае забітых сваіх.
Душою маёю я парываўся да Цябе ўначы, і духам маім я буду шукаць Цябе ў нутробе маёй з раньняга рана: бо калі суды Твае адбываюцца на зямлі, тады тыя, што жывуць у сьвеце, вучацца праўдзе.
кажучы дрэву: «ты мой бацька», і каменю: «ты нарадзіў мяне»; бо яны абярнуліся да мяне сьпінаю, а ня тварам; а ў час бедства свайго будуць казаць: «устань і выратуй нас!»
Прызнай толькі віну тваю, бо ты адступілася ад Госпада Бога твайго і распусьнічала з чужымі пад кожным галінастым дрэвам, а голасу Майго вы ня слухаліся, кажа Гасподзь.
Вярнецеся, дзеці-адступнікі, кажа Гасподзь, бо Я спалучыўся з вамі, і вазьму вас па адным з горада, па два зь племя, і прывяду вас на Сіён.
І паднялася слава Гасподняя з херувіма да парога Дома, і дом напоўніўся воблакам, і двор напоўніўся зьзяньнем славы Госпада.
І паднялася слава Госпада зь сярэдзіны горада і спынілася над гарою, якая на ўсход ад горада.
І ўзгадаеце там пра шляхі вашыя і пра ўсе дзеі вашыя, якімі вы апаганьвалі сябе, і пагардзіце самімі сабою за ўсе зладзействы вашыя, якія вы рабілі.
Тады згадаеце пра ліхія шляхі вашыя і благія ўчынкі вашыя і адчуеце агіду да саміх сябе за пахібнасьці вашыя і гнюсоты вашыя.
І згадаюць мяне ацалелыя вашыя сярод народаў, куды будзеце зьведзены ў няволю, калі Я прывяду ў скруху распуснае сэрца іхняе, адпалае ад Мяне, і вочы іх, якія блудзілі сьледам за ідалам; і яны да саміх сябе адчуюць агіду за тое ліха, якое яны ўчынялі ва ўсіх гнюсотах сваіх;
І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! ці бачыш ты, што яны робяць? вялікія гідоты, якія робіць дом Ізраілеў тут, каб Я адышоў ад сьвятыні Маёй? Але павярніся, і ты ўбачыш яшчэ большыя гідоты.
Пасьля гэтага навернуцца сыны Ізраілевыя і знойдуць Госпада Бога свайго і Давіда, цара свайго, і будуць богабаязныя перад Госпадам і даброцьцю Ягонай у апошнія дні».
І прыйшоў народ да Майсея і сказаў: зграшылі мы, што гаварылі супроць Госпада і супроць цябе; памаліся Госпаду, каб ён адвёў ад нас зьмеяў. І памаліўся Майсей за народ.
Калі гаспадар дома ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы, стоячы знадворку, пачняце стукаць у дзьверы і казаць: «Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам», але Ён скажа вам у адказ: «ня ведаю вас, адкуль вы»;
І заенчылі сыны Ізраілевыя да Госпада. Бо ў яго было дзевяцьсот жалезных калясьніц, і ён жорстка прыгнятаў сыноў Ізраілевых дваццаць гадоў.