Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 8:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! ці бачыш ты, што яны робяць? вялікія гідоты, якія робіць дом Ізраілеў тут, каб Я адышоў ад сьвятыні Маёй? Але павярніся, і ты ўбачыш яшчэ большыя гідоты.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, ці ты бачыш, што яны робяць? Брыдоты вялікія, якія робіць тут дом Ізраіля, каб змусіць Мяне аддаліцца ад сьвятыні Маёй. І калі зноў прыгледзішся, убачыш брыдоты вялікія».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 8:6
32 Крыжаваныя спасылкі  

і сказаў ім: паслухайе мяне, лявіты. Сёньня асьвяцецеся самі і асьвяцеце дом Госпада Бога бацькоў вашых, і выкіньце нячыстае са сьвятыні.


Ледзь ня ўпаў я ў вялікае ліха сярод сходу і грамады!»


Гасподзь адкрыў мне, і я ведаю; Ты паказаў мне іхнія дзеі.


бо іхні прарок і сьвятар - крывадушнікі; нават у доме Маім Я знайшоў бязбожнасьць іхнюю, кажа Гасподзь.


дык з домам гэтым Я зраблю тое самае, што - зь Сіломам, і горад гэты аддам на праклён усім народам зямлі.


Гасподзь сказаў мне ў дні Ёсіі цара: ці бачыў ты, што рабіла адступніца, дачка Ізраіля? Яна хадзіла на кожную высокую гару і пад кожнае галінастае дрэва, і там распусьнічала.


і ў доме, над якім названа імя Маё, паставілі гідоты свае, апаганьваючы яго.


Ці ж ня бачыш, што яны робяць у гарадах Юдэі і на вуліцах Ерусаліма?


Бо сыны Юды робяць ліхое перад вачыма Маімі, кажа Гасподзь, паставілі мярзоты свае ў доме, над якім названа імя Маё, каб апаганіць яго;


І адышла слава Гасподняя ад парога Дома і стала над херувімамі.


І паднялі херувімы крылы свае і падняліся на маіх вачах ад зямлі; калі яны адыходзілі, дык і колы каля іх; і сталі каля ўваходу ва ўсходнюю браму Дома Гасподняга, і слава Бога Ізраілевага ўгары над імі.


Тады херувімы паднялі крылы свае і колы каля іх; і слава Бога Ізраілевага ўгары над імі.


І паднялася слава Госпада зь сярэдзіны горада і спынілася над гарою, якая на ўсход ад горада.


Таму скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: навярнецеся і адвярнецеся ад ідалаў вашых, і ад усіх мярзотаў вашых адвярнеце аблічча ваша.


беднага і ўбогага ўціскае, гвалтам адбірае, закладу не вяртае і да ідалаў зьвяртае вочы свае, робіць гідоту,


Яны ставілі парог свой каля парога Майго і вяроўкі дзьвярэй сваіх каля пераддзьвер'я Майго, так што адна сьцяна была паміж Мною і імі, і апаганьвалі сьвятое імя Маё мярзотамі сваімі, якія рабілі, і за тое Я пагубіў іх у гневе Маім.


І сказаў мне: бачыў, сыне чалавечы? і павёў мяне назад да берагу гэтага патоку.


Таму, жыву Я, кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты апаганіў сьвятыню Маю ўсімі гідотамі і ўсімі гнюсотамі тваімі, Я зьнікчэмню, і не пашкадуе вока Маё, і Я не ўмілажалюся зь цябе.


І сказаў мне: абярніся, і ўбачыш яшчэ большыя гідоты, якія яны робяць.


І прывёў мяне да ўваходу ў браму дома Гасподняга, якая на поўнач, і вось, там сядзяць жанчыны і плачуць па Тамузе,


І прывёў мяне да ўваходу ў двор, і я зірнуў, і вось у сьцяне - адтуліна.


І сказаў мне: увайдзі і паглядзі на агідныя гнюсоты, якія яны робяць тут.


З авечкамі сваімі пойдуць шукаць Госпада і ня знойдуць Яго: Ён адыдзе ад іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы