ІСУСА 14:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус дабраславіў яго, і даў у надзел Халеву, сыну Ефаніінаму, Хэўрон. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дабраславіў Егошуа Халева, сына Ефунны, і даў яму ў спадчыну Хеўрон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ешуа дабраславіў яго і даў яму ва ўласнасць Геброн; |
І прывёў Язэп Якава, бацьку свайго, і прадставіў яго фараону: і дабраславіў Якаў фараона.
Пасьля гэтага Давід спытаўся ў Госпада, кажучы: ці ісьці мне ў які-небудзь горад Юдаў? І сказаў яму Гасподзь: ідзі. І сказаў Давід: куды ісьці? І сказаў Ён: у Хэўрон.
З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад іх гарадах, у Дывоне і залежных ад іх гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго,
ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна - дачка ясная ў мацеркі роднай - пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы - і пахвалілі яе.
Такім чынам Хэўрон застаўся надзелам Халева, сына Ефаніінага, Кенэзіяніна, да сёньня, за тое, што ён дакладна пашоў за Госпадам Богам Ізраілевым.
І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.
І адказваў Ілій і сказаў: ідзі зь мірам, і Бог Ізраілеў спраўдзіць просьбу тваю, чаго ты прасіла ў Яго.
мы прарваліся ў паўднёвую частку Керэці і ў вобласьць Юдавую і ў паўднёвую частку Халева, а Сэкелаг спалілі агнём.