Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПЕСЬНЯ 6:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна - дачка ясная ў мацеркі роднай - пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы - і пахвалілі яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 але адзіная ты, галубка мая, дасканалая мая, адзіная ў маці сваёй, чыстая ў той, якая нарадзіла цябе. Убачылі яе дзяўчаты, і назвалі шчасьлівай, [убачылі] валадаркі і наложніцы, і хвалілі яе:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Але адзіная ты, галубка мая, дасканалая мая, адзіная ў маці сваёй, выбраная радзіцелькі сваёй. Убачылі яе дочкі — і найшчаслівейшай назвалі; царыцы і наложніцы — і ўславілі яе:

Глядзіце раздзел Копія




ПЕСЬНЯ 6:9
14 Крыжаваныя спасылкі  

Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас - салодкі, бо мне тварык твой вабны!


Я сплю, а сэрца маё чувае; вось, голас каханага, які стукаецца: «Адчыні мне, сястрыца, каханая, мая беспахібная, чыстая горлінка, бо галава мая - абрасілася, мае кучары - ў начной вільгаці».


Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:


І сказала Лія: на дабро мне, бо шчаснаю будуць называць мяне жанчыны. І дала яму імя: Асір.


а вышэйшы Ерусалім вольны: Ён - маці ўсім нам.


Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон.


Дабрашчасны ты, Ізраіле! Хто падобны да цябе, народзе, ахаваны Госпадам, Які ёсьць шчыт, што асланяе цябе, і меч славы тваёй? Ворагі твае панікнуць перад табою, і ты на шыю ім наступацьмеш.


Зь вяршыні скал бачу яго і з пагоркаў гляджу на яго: вось, народ жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца.


калі Ён прыйдзе праславіцца ў сьвятых Сваіх і зьявіцца дзівосным у дзень той усім вернікам, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню.


І было ў яго сямсот жонак і трыста наложніц; і разбэсьцілі жонкі сэрца ягонае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы