ІСАІ 6:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў я: ці надоўга, Госпадзе? Ён сказаў: пакуль не апусьцеюць гарады, і не застануцца без жыхароў, і дамы бязь людзей, і пакуль зямля гэтая зусім не запусьцеецца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» І Ён сказаў: «Пакуль ня будуць спустошаны гарады без жыхароў і дамы без людзей, і зямля будзе спустошана як пустка». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее». |
Зямля ваша спустошана; гарады вашыя агнём спалены; палі вашыя на вашых вачах паядаюць чужынцы; усё запусьцела, быццам пасьля руйнаваньня чужынскага.
зраблю так, што людзі будуць даражэйшыя за чыстае золата, і мужчыны - даражэйшыя за золата Афірскае.
Так рухнуў Ерусалім, і ўпаў Юда, бо язык іх і дзеі іхнія - супроць Госпада, абразьлівыя вачам славы Ягонай.
бо харомы будуць пакінутыя; шумны горад будзе пакінуты; Афэл і вежа заўсёды будуць служыць замест пячораў, прытулкам дзікім аслам і напасьвеным статкам,
Разьвесяліцца пустыня і сухая зямля, і зарадуецца краіна ненаселеная і расквітнее як нарцыс;
У вушы мае сказаў Гасподзь Саваоф: шматлікія дамы гэтыя будуць пустыя, вялікія і прыгожыя - зьбязьлюдзеюць;
Замест таго, што ты быў пакінуты і зьненавіджаны, так што ніхто не праходзіў празь цябе, - Я зраблю цябе веліччу навекі, радасьцю ў роды родаў.
Бо так кажа Гасподзь дому цара Юдэйскага: Галаад ты ў Мяне, выршыня Лівана; але Я зраблю цябе пустыняю і гарады - няжытлымі.
Выходзіць леў са сваёй нетры, і выступае зьнішчальнік народаў: ён выходзіць са свайго месца, каб зямлю тваю зрабіць пусткаю; гарады твае будуць спустошаны, застануцца без жыхароў.
Так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вы бачылі ўсё бедства, якое Я навёў на Ерусалім і на ўсе гарады Юдэйскія; вось, яны цяпер пустыя, і ніхто ня жыве ў іх,
І перабіў іх цар Вавілонскі і аддаў сьмерці іх у Рыўле, у зямлі Эмат; і выселены быў Юда зь зямлі сваёй.
Ва ўсіх мясьцінах вашага жыхарства гарады будуць спустошаны і вышыні разбураны дзеля таго, каб спустошаны і разбураны былі ахвярнікі вашыя, каб струшчаны і зьнішчаны былі ідалы вашыя, і разьбіты сонечныя слупы вашыя, і згладзіліся ўтворы вашыя.
І пачуў Я аднаго сьвятога, які гаварыў, і сказаў гэты сьвяты камусьці на пытаньне: «да якога часу сягае гэтая ўява пра штодзённую ахвяру і пра зьнішчальны грэх, калі сьвятыня і войска аддадзены на патаптаньне?»
гарады вашыя зраблю пустыняю, і спустошу сьвятыні вашыя, і ня буду нюхаць прыемнай духмянасьці ахвяраў вашых;
а вас расьсею сярод народаў і агалю сьледам за вамі меч, і будзе зямля ваша пустая і гарады вашы разбураныя.
У той дзень скажуць пра вас прытчу, і будуць плакаць горкімі сьлязьмі і казаць: «мы зусім спустошаныя! доля народу майго аддадзена іншым; як вернецца да мяне! палі нашыя ўжо разьдзелены іншапляменцамі».
і застанецца вас нямнога, тым часам калі ў мностве вы былі падобныя да зорак нябесных, бо ты ня слухаўся голасу Госпада, Бога твайго.
І як радаваўся Гасподзь робячы вам дабро і памнажаючы вас, так будзе радавацца Гасподзь, губячы вас і зьнішчаючы вас, і выкінутыя будзеце зь зямлі, у якую ты ідзеш, каб валодаць ёю.