ЁВА 8:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ў купу камянёў запускаюцца карані ягоныя, і паміж камянёў ён вырас. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на кучы камянёў скопяцца карані яго, і застанецца жыць ён сярод камянёў. |
Ледзь толькі яны пасаджаны, ледзь толькі пасеяны, ледзь толькі ўкараніўся ў зямлю камель іх, як толькі Ён дзьмухнуў на іх, яны высахлі, і віхура іх зьнесла, як салому.
Як агонь пажырае салому, і полымя зьнішчае сена, так спарахнее корань іхні і цьвет іх разьвеецца пылам; бо заняхаілі яны закон Госпада Саваофа і заняхаілі слова Сьвятога Ізраілевага.
Такія бываюць спакусай на вашых вячэрах любові: банкетуючы з вамі, бяз страху напасваюцца; гэта - бязводныя хмары, што вецер носіць; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памерлыя, выкарчаваныя;