і зраблю нашчадкаў тваіх, як пясок зямны; калі хто можа палічыць пясок зямны, дык і нашчадкі твае палічаны будуць;
ЁВА 5:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыш, што насеньне тваё безлічнае, і парасткі твае, як трава на зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты ўбачыш, што насеньне тваё шматлікае і нашчадкі твае — быццам трава на зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даведаешся таксама, што насенне тваё будзе шматлікае і нашчадкі твае — быццам зелле зямное. |
і зраблю нашчадкаў тваіх, як пясок зямны; калі хто можа палічыць пясок зямны, дык і нашчадкі твае палічаны будуць;
І вывеў яго вонкі і сказаў: паглядзі на неба і палічы зоркі, калі ты можаш палічыць іх. І сказаў яму: столькі будзе ў цябе наступнікаў.
І насеньне тваё было б, як пясок, і паходжанцы ад нутра твайго - як пясчынкі: ня згладзілася б імя ягонае перад Мною.
пагляджу на вас, і пладаноснымі зраблю вас, і памножу вас, і ўстанаўлю запавет Мой з вамі;
Дабраславёны плод чэрава твайго і плод зямлі тваёй, і плод быдла твайго, і плод тваіх валоў, і плод авечак тваіх.