ЁВА 31:40 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык хай замест пшаніцы вырастуць ваўчкі і замест ячменю куколь. - Слова Ёва скончылася. Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай замест пшаніцы родзіцца мне калючка, а замест ячменю — кукаль!» Скончыліся словы Ёва. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то хай замест пшаніцы родзіцца мне церне, а замест ячменю — пустазелле!» Скончыліся словы Ёва. |
І пакіну яго ў запусьценьні; ня будуць ні абразаць, ні капаць яго; і зарасьце ён цернем і ваўчкамі, і загадаю хмарам не паліваць яго дажджом.
І станецца ў той дзень: на ўсякім месцы, дзе расла тысяча вінаградных лозаў на тысячу срэбранікаў, будзе церне і калючы хмыз.
і скажы: так апусьціцца Вавілон і не паўстане ад таго бедства, якое Я навяду на яго, і яны зусім зьнямогуцца. Дагэтуль прамовы Ераміі.
Таму, жыву Я! кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: Мааў будзе, як Садома, і сыны Амона будуць, як Гамора, здабыткам крапівы, салянаю калдобінаю, пусткаю навекі; рэшта народу Майго возьме іх здабычаю, і ацалелыя зь людзей Маіх атрымаюць іх у спадчыну.
а Ісава зьненавідзеў і аддаў горы ягоныя на спусташэньне, і валоданьні ягоныя - шакалам пустыні.