ЁВА 19:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён заступіў мне дарогу, і не магу прайсьці, і сьцежкі мае зацемрыў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён загарадзіў шлях мне, і я не магу прайсьці, і шлях мой цемраю ахутаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён загарадзіў дарогу мне, і не магу я прайсці, і на сцежцы маёй Ён раскінуў цемру. |
Хто з вас баіцца Госпада, слухаецца голасу Раба Ягонага? Хто ходзіць у мораку, безь сьвятла, хай спадзяецца на імя Госпада і хай мацуецца ў Богу сваім.
Таму і далёкі ад нас суд, і правасудзьдзе не дастае нас: чакаем сьвятла, і вось цемра, - азарэньня, і ходзім у змроку.
Узьнясеце славу Госпаду Богу вашаму, пакуль Ён яшчэ не навёў цемры, і пакуль яшчэ ногі вашыя не спатыкаюцца на горах мораку: тады вы будзеце чакаць сьвятла, а Ён аберне яго ў цень сьмерці і зробіць цемраю.
Затое дарога іхняя будзе ім, як коўзкія мясьціны ў цемры: іх штурхнуць - і яны ўпадуць там; бо Я навяду на іх бядоту, год наведваньня іх, кажа Гасподзь.
За тое вось Я загараджу дарогу яе цернямі і абгараджу яе плотам і яна ня знойдзе сьцежак сваіх,
А ня ведала яна, што Я, Я даваў ёй хлеб і віно і алей і памножыў у яе срэбра і золата, зь якога зрабілі ідала Ваала.
Зноў прамаўляў Ісус да людзей і сказаў ім: Я - сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця.
Але яны заенчылі да Госпада, і Ён паклаў цемру паміж вамі і Егіпцянамі і навёў на іх мора, якое іх і накрыла. Вочы вашыя бачылі, што Я зрабіў у Егіпце. Многа часу прабылі вы ў пустыні.