Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 14:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але гара, падаючы, разбураецца, і скала сыходзіць зь месца свайго;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але як гара, падаючы, развальваецца, і як скала зыхо­дзіць з месца свайго,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але як гара, падаючы, развальваецца і скала сыходзіць з месца свайго,

Глядзіце раздзел



ЁВА 14:18
13 Крыжаваныя спасылкі  

у зьвітку было б пазначана беззаконьне маё, і Ты закрыў бы віну маю.


вада сьцірае камяні; разліў яе змывае зямны пыл: так і надзею чалавека Ты зьнішчаеш.


О ты, хто разьдзірае душу тваю ў гневе тваім? Няўжо дзеля цябе апусьцець зямлі, і скале зрушыцца зь месца свайго?


Хто вычарпаў воды прыгаршчамі сваімі і пядзяю вымераў нябёсы, і паклаў у меру пыл зямлі і ўзважыў на вагах горы і на шалях вагавых пагоркі?


Горы скрануцца і пагоркі пахіснуцца, - а літасьць Мая не адступіць ад цябе, і запавет міру Майго не пахісьнецца, кажа Гасподзь, Які спагадае табе.


О, калі б Ты разадраў нябёсы і сышоў! горы расталі б ад аблічча Твайго,


Гляджу на горы - і вось, яны дрыжаць, і ўсе пагоркі хістаюцца.


І вось, завеса храма разадралася напалам, зьверху данізу; і зямля здрыганулася: і каменьне раскалолася;


І ўгледзеў я вялікі белы трон і Таго, Хто сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцякала неба і зямля, і не знайшлося ім месца.


І неба схавалася, зьвіўшыся як сувой; і кожная гара і выспа рушылі зь месцаў сваіх;


Другі анёл затрубіў, і як бы вялікая гара, вагнём распаленая, абвалілася ў мора; і траціна мора зрабілася крывёю,