ЁВА 12:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду. Біблія (пераклад А.Бокуна) У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У Яго ёсць сіла і мудрасць, Ён ведае і ашуканца, і таго, каго падманваюць. |
Але мудры Ён; і навядзе бедства, і не адменіць слоў Сваіх; паўстане супроць дома бязбожных і супроць дапамогі беззаконьнікам.
А калі прарок дапусьціць змусьціць сябе і скажа слова так, як бы Я, Гасподзь, навучыў гэтага прарока, дык Я працягну на яго руку Маю і зьнішчу яго з народу Майго, Ізраіля.
І сказаў Данііл: «хай будзе дабраславёна імя Госпада ад веку і да веку, бо ў Яго мудрасьць і сіла;
і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава навекі. Амін.