2 ЦАРСТВАЎ 14:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заўважыў Ёаў, сын Саруі, што сэрца цара павярнулася да Авэсалома. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зразумеў Ёаў, сын Цэруі, што сэрца валадара [прыхілілася] да Абсалома. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Ёаб, сын Сэруі, разумеючы, што сэрца цара прыхілілася да Абсалома, |
І паслаў Ёаў у Тэкою, і ўзяў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: прыкінься, быццам плачаш, і апрані жалобную вопратку, і ня мажся алеем, і назавіся жанчынаю, якая шмат дзён плакала па памерлым;
І сумеўся цар, і пайшоў у сьвятліцу над брамаю, і плакаў, і калі ішоў, казаў так: сыне мой Авэсаломе! сыне мой, сыне мой Авэсаломе! о, хто даў бы мне памерці замест цябе, Авэсаломе, сыне мой, сыне мой!
І абярнулася перамога таго дня ў плач усяму народу; бо народ пачуў у той дзень і казаў, што цар смуткуе па сыне сваім.
А цар закрыў твар свой і голасна завыў: сыне мой Авэсаломе! Авэсаломе, сыне мой, сыне мой!
І былі там тры сыны Саруі: Ёаў і Авэса і Асаіл. А Асаіл быў лёгкі на ногі, як сарна ў полі.