Пасьля гэтага Давід пабіў Філістымлянаў і ўпакорыў іх, і ўзяў Гэт і залежныя ад яго гарады з рук Філістымлянаў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 11:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Гэт і Марэшу, і Зіф Біблія (пераклад А.Бокуна) Гаце, Марэшы, Зіфе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама Гет, і Марэсу, і Зіф, |
Пасьля гэтага Давід пабіў Філістымлянаў і ўпакорыў іх, і ўзяў Гэт і залежныя ад яго гарады з рук Філістымлянаў.
І было ў Асы ваеннай сілы: узброеных шчытом і дзідай з калена Юдавага трыста тысяч, і з калена Веньямінавага ўзброеных шчытом і стралкоў з лука дзьвесьце восемдзесят тысяч, людзей адважных.
І выйшаў на іх Зарай Эфіоп з войскам у тысячу тысяч і з трымастамі калясьніц і дайшоў да Марэшы.
І сказаў тады Эліезэр, сын Дадавы з Марэшы, прароцтва на Ёсафата, кажучы: таму што ты ўступіў у зносіны з Ахозіем, дык парушыў Гасподзь дзею тваю. - І разьбіліся караблі, і не маглі ісьці ў Тарсіс.
І ён выйшаў і біўся зь Філістымлянамі, і разбурыў сьцены Гэта і сьцены Яўнэі і сьцены Азота; і пабудаваў гарады ў вобласьці Азоцкай і ў Філістымлянаў.
А Давід заставаўся ў пустыні ў недаступных мясьцінах і потым на гары ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго кожны дзень; але Бог не аддаў Давіда ў рукі ягоныя.
І прыйшлі Зіфэі да Саўла ў Гіву, кажучы: вось, Давід хаваецца ў нас у недаступных мясьцінах, у лесе, на пагорку Гэхіла, што направа ад Есімона;