1 КАРЫНФЯНАЎ 15:55 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьмерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога?». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пекла, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?» |
бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін - доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё - марнасьць!
Чалавек ня мае ўлады над духам, каб дух утрымаць, і няма ў яго ўлады над сьмертнай часінай, і няма збавеньня ў гэтым змаганьні, і не ўратуе бязбожнасьць бязбожніка.
Ад улады пекла Я адкуплю іх, ад смерці выбаўлю іх. Смерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога? раскаяньня ў гэтым ня будзе ў Мяне.
і ў пекле, ужо ў пакутах, ён узьвёў вочы свае, убачыў удалечыні Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным,
Ён сказаў: хто Ты, Госпадзе? А Гасподзь сказаў: Я Ісус, Якога ты гоніш. Цяжка табе ісьці супраць ражна.
Аднак жа сьмерць панавала ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі падобна правіннасьці Адама, які ёсьць вобраз будучага,
у яе былі хвасты, як у скарпіёнаў, і ў хвастах у яе былі джалы; а ўлада ў яе была - шкодзіць людзям пяць месяцаў.