1 КАРЫНФЯНАЎ 14:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дасягайце любові; дбайце пра дары духоўныя, а асабліва пра тое, каб прарочыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Імкніцеся да любові, рупцеся пра духоўнае, асабліва пра тое, каб праракаваць. |
Паслухайце Мяне, хто імкнецца да праўды, хто шукае Госпада! Зірнеце на скалу, зь якой вы высечаны, і ў глыбіню рова, зь якога вас дасталі.
І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва - прароч у згодзе зь вераю;
Што ж скажам? Што язычнікі, якія ня шукалі праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць ад веры;
А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая.
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто.
Так што мовы - азнака ня вернікам, а няверуючым; а прароцтва - не для няверуючых, а для вернікаў.
Калі хто лічыць сябе прарокам альбо духоўным, той хай разумее, што я пішу вам, бо гэта запаведзі Гасподнія.
Дык вось, браты, дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі;
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраславеньнем у нябёсах,
Не заняхайвай добраснага ў табе дару, які дадзены табе паводле прароцтва з ускладаньнем рук сьвятарства.
вядомая добрымі ўчынкамі, калі яна выгадавала дзяцей, прымала гасьцінна дарожнікаў, умывала ногі сьвятым, пасабляла гаротнікам і была старанная ў кожнай добрай справе.
А ты, чалавеча Божы, пазьбягай гэтага, і шчасьліўся ў праўдзе, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, слухмянасьці;
Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца.
Любасны! не ўпадабняйся ліхому, а добраму. Хто робіць дабро, той Божы; а хто робіць ліха, ня бачыў Бога.
Пасьля таго ты прыйдзеш на пагорак Божы, дзе ахоўны атрад Філістымскі; і калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш гурт прарокаў, што сыходзіцьмуць з вышыні, і перад імі псалтыр і тымпан, і жалейка і гусьлі, і яны прарочаць;