ЯНА 7:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто верыць у Мяне, як сказана ў Пісаньні, у таго з жывата пацякуць рэкі вады жывое». Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто веруе ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, «з чэрава пацякуць рэкі вады жывое». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хто верыць у Мяне. Як кажа Пісанне, рэкі жывой вады пацякуць з нутра яго». |
Тады кульгавы будзе скакаць як алень, і засьпявае язык нямога, бо пацякуць воды ў пустыні і струмяні ў стэпе.
Бо Я выльлю воды на спрагнёнае і струмяні — на [зямлю] сухую. Я выльлю Духа Майго на насеньне тваё і дабраславенства Маё — на нашчадкаў тваіх.
Гэй, усе спрагнёныя, прыходзьце да вады, і тыя, што ня маюць срэбра, прыходзьце, купляйце і спажывайце; прыходзьце і купляйце бяз срэбра і бяз платы віно і малако!
І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.
І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі.
І станецца ў той дзень, што пацякуць воды жывыя з Ерусаліму, палова іх — у мора ўсходняе, і палова іх — у мора заходняе; улетку і ўзімку будзе [гэта].
Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы і Хто кажа табе: “Дай Мне піць”, то ты прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе вады жывое».
Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».