ЯНА 6:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сказаў тады ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: не Майсей даў вам хлеб зь неба, а Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб зь нябёсаў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказаў тады ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. |
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я спашлю вам, як дождж, хлеб з неба; і выйдзе народ, і будзе зьбіраць штодня патрэбнае на дзень, каб Я выпрабаваў яго, ці будзе ён хадзіць паводле закону Майго, ці не.
I сказаў Майсей: «[Гэта будзе], калі дасьць ГОСПАД увечары вам мяса на ежу, а раніцаю — хлеб, каб насыціцца, бо ГОСПАД пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго. А мы, што мы? Не на нас нараканьне вашае, але на ГОСПАДА».
Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у сьвет.
Ісус жа сказаў ім: «Я ёсьць хлеб жыцьця. Хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня будзе смагнуць ніколі.
Гэта і ёсьць хлеб, які з неба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есьць гэты хлеб, жыць будзе на вякі».
А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,
Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.