А іншыя дзеяньні Салямона, і ўсё, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў Салямона.
ЭСТЭР 10:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе дзеі ўлады ягонай і магутнасьці ягонай, і апісаньне велічы Мардэхая, якога ўзьвялічыў валадар, вось, яны запісаныя ў Кнізе летапісу валадароў Мідзянаў і Пэрсаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зрэшты, усе, дзеі сілы ягонай і магутнасьці ягонай і падрабязнае паказаньне пра веліч Мардахэя, якою ўзьвялічыў яго цар, запісаны ў кнізе дзённых запісаў цароў Мідыйскіх і Персідскіх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яго мужнасць, і ўлада, і годнасць, і высакароднасць, якою ўзвялічыў Мардахэя, — запісана ў Кнізе аналаў цароў мідзян і персаў, |
А іншыя дзеяньні Салямона, і ўсё, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў Салямона.
А іншыя дзеяньні Ерабаама, як ён ваяваў і як валадарыў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
А іншыя дзеяньні Ахава, і ўсё, што ён рабіў, і дом з косьці слановай, які ён пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
І дасьледавалі справу гэтую і знайшлі, і іх абодвух павесілі на дрэве. І запісалі [пра гэта] ў кнігу летапісаў перад абліччам валадара.
У тую ноч адыйшоў сон ад валадара, і ён сказаў, каб прынесьлі кнігу летапісу для памяці, і чыталі яе перад валадаром.
А Мардэхай выйшаў ад аблічча валадара ў шаце валадарскай, блакітнай і белай, і [на ім] — вялікая залатая карона і плашч з вісону і пурпуру. І горад Шушан радаваўся і весяліўся.
І зьняў валадар сыгнэт свой, які ён забраў у Амана, і аддаў яго Мардэхаю; і паставіла Эстэр Мардэхая над домам Амана.
Бо вялікі быў Мардэхай у доме валадара, і вестка пра яго разыходзілася ў-ва ўсе акругі, бо чалавек гэты, Мардэхай, падымаўся і ўзьвялічваўся.
Тады валадар узьвялічыў Данііла і даў яму шмат вялікіх дароў, і зрабіў яго панам над усёй краінай Бабілонскай і галоўным начальнікам над усімі мудрацамі Бабілонскімі.