ЭКЛЕЗІЯСТА 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца і пагоня за ветрам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепшая жменя з супакоем, чым поўныя абедзве рукі з працай і турбаваннем духа. |
Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам.
І аддаў я сэрца маё, каб пазнаць мудрасьць і пазнаць шаленства і глупоту; і спазнаў, што і гэта — турбаваньне духа.