ЭЗДРЫ 9:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў: «Божа мой! Я ў сораме і ганьбе, каб узьняць, Божа мой, аблічча маё да Цябе, бо беззаконьні нашыя памножыліся вышэй галавы, і правіны нашыя вырасьлі аж да неба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў: Божа мой! саромеюся і баюся падняць твар мой да Цябе, Божа мой, бо беззаконьні нашыя сталі вышэй галавы, і віна нашая ўзрасла да нябёсаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я маліўся: «Божа мой, саромлюся і не адважваюся падняць твар мой да Цябе, бо правіннасці нашы падняліся вышэй за галовы нашы і злачынствы нашы ўзраслі аж да неба |
і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у зямлі, у якой будуць палоненыя, і навернуцца, і будуць прасіць Цябе ў зямлі няволі сваёй, кажучы: “Саграшылі мы, і правініліся, бо былі бязбожнікамі”,
І там быў прарок ГОСПАДА, імя ягонае — Адэд. І выйшаў ён перад аблічча войска, якое ўваходзіла ў Самарыю, і сказаў ім: «Вось, ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, у гневе на Юду аддаў іх у руку вашую, і вы забілі іх з лютасьцю, якая дайшла да неба.
І пасьля ўсяго, што прыйшло на нас за ўчынкі ліхія нашыя і за правіны вялікія нашыя, — бо Ты, Божа наш, пакараў нас менш, чым беззаконьні нашыя, і даў нам [захаваць] рэшту, —
ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».
Няхай будзе вуха Тваё ўважлівае і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву слугі Твайго, якой я малюся перад абліччам Тваім сёньня дзень і ноч за сыноў Ізраіля, слугаў Тваіх, і прызнаюся ў грахах сыноў Ізраіля, якімі мы грашылі супраць Цябе, і я, і дом бацькі майго грашылі.
Няма цэлага месца ў целе маім дзеля гневу Твайго, няма супакою ў костках маіх дзеля грэху майго.
Бо правіны мае ўзьняліся вышэй галавы маёй, як бярэмя цяжкое яны абцяжарваюць мяне.
I вярнуўся Майсей да ГОСПАДА, і сказаў: «Прашу, саграшыў народ гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе багоў залатых.
Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.
Бо памножыліся правіны нашыя перад Табою, і грахі нашыя сьведчаць супраць нас; бо правіны нашыя з намі, і беззаконьні нашыя мы ведаем.
І спыніліся залевы, і дажджу вясновага не было, але было ў цябе чало жанчыны чужаложнай і ты страціла сорам.
Бо калі Ты навярнуў мяне, я каяўся, і калі я быў навучаны, я ўдарыў па сьцёгнах [сваіх], засаромеўся і зьбянтэжыўся, бо я нашу ганьбу маладосьці маёй”.
“Лекавалі мы, лекавалі Бабілон, але ён не паздаравеў. Пакіньце яго, і хадзем кожны ў зямлю сваю! Бо аж да неба дайшоў прысуд над ім і ўзьняўся аж да хмараў.
Ці засаромеліся яны, што брыдоту рабілі? Але сорамам яны не саромеюцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго яны ўпадуць сярод тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведаю іх, спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.
Яны павінны саромецца, бо брыдоту рабілі. Але сорамам яны не саромяцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго ўпадуць яны паміж тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведваю іх, яны спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.
каб ты памятала і саромелася, і каб ад сораму не адкрывала вуснаў тваіх перад абліччам Маім, калі Я прабачу табе ўсё, што ты зрабіла, кажа Госпад ГОСПАД”».
І прызнаюць яны беззаконьні свае і беззаконьні бацькоў сваіх, здраду, якой здрадзілі Мне і працівіліся Мне.
Сын жа сказаў яму: “Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім”.
А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка”.
Дык які плод вы мелі тады, што цяпер гэтага саромеецеся? Бо канец гэтакіх — сьмерць.