Хто забіў Абімэлеха, сына Еруббаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з муру камень млынавы, і ён памёр у Тэбэцы? Чаму вы падыходзілі пад мур?” І ты скажы: “Слуга твой Урыя Хет згінуў таксама”».
СУДЗЬДЗЯЎ 9:50 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адтуль пайшоў Абімэлех на Тэбэц, і аблягаў Тэбэц, і здабыў яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым пайшоў Авімэлэх у Тэвец, і аблажыў Тэвец і ўзяў яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А адтуль выправіўшыся, Абімэлех прыйшоў да горада Тэбэц, які ён абкладваў, і здабыў яго. |
Хто забіў Абімэлеха, сына Еруббаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з муру камень млынавы, і ён памёр у Тэбэцы? Чаму вы падыходзілі пад мур?” І ты скажы: “Слуга твой Урыя Хет згінуў таксама”».
І яны, хутка насекшы гальля з дрэваў, пайшлі за ім, і заклалі сутарэньні, а пасьля падпалілі. І ад агню і дыму ўсе людзі пагінулі, а было каля тысячы мужчынаў і жанчынаў, усе жыхары Сыхему.
А ў сярэдзіне гораду была моцная вежа, у якой схаваліся ўсе мужчыны і жанчыны, усе жыхары гораду, і, моцна замкнуўшы браму, узыйшлі на верх той вежы.