А Амасе скажыце: “Ці ты ня костка мая і цела маё? Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ты ў мяне ня будзеш у-ва ўсе дні начальнікам войска на месцы Ёава”».
СУДЗЬДЗЯЎ 20:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшлі ўсе сыны Ізраіля, і як адзін чалавек сабралася грамада ад Дану аж да Бээр-Шэвы разам з зямлёй Гілеад да ГОСПАДА ў Міцпу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшлі ўсе сыны Ізраілевыя, і сабралася ўсё супольства, як адзін чалавек, ад Дана да Вірсавіі, і зямля Галаадская перад Госпадам ў Масіфу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшлі ўсе сыны Ізраэля, і, як адзін чалавек, сабраліся аднолькава ад Дана да Бээр-Сэбы і з зямлі Галаад да Госпада ў Міцпу. |
А Амасе скажыце: “Ці ты ня костка мая і цела маё? Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ты ў мяне ня будзеш у-ва ўсе дні начальнікам войска на месцы Ёава”».
і паставіў яго валадаром над Гілеадам, і над Ашэрам, і над Езрээлем, і над Эфраімам, і над Бэн’ямінам, і над усім Ізраілем.
І сказаў валадар Ёаву, начальніку войска, які быў пры ім: «Абыйдзі ўсе калены Ізраіля ад Дану аж да Бээр-Шэвы і палічы народ, каб я ведаў лік народу».
што Ён забярэ валадарства ў дома Саўла і паставіць пасад Давіда над Ізраілем і над Юдам, ад Дану аж да Бээр-Шэвы».
І вось, вырашыў я пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго, як прамовіў ГОСПАД да Давіда, бацькі майго, кажучы: “Сын твой, якому Я дам пасад твой пасьля цябе, ён пабудуе Дом для імя Майго”.
І ўсе начальнікі войска і людзі іхнія пачулі, што валадар Бабілонскі прызначыў Гедалію [начальнікам], і прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу. І [прыйшлі] Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан, сын Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта з Нэтофы, і Язанія, сын Маахата, яны і людзі іхнія.
І сказаў Давід Ёаву і князям народу: «Ідзіце, палічыце Ізраіль ад Бээр-Шэвы аж да Дана, і прынясіце мне, каб я ведаў лік іхні».
І яны пастанавілі абвясьціць слова ў-ва ўсім Ізраілі, ад Бээр-Шэвы аж да Дану, каб прыйшлі ў Ерусалім спраўляць Пасху для ГОСПАДА, Бога Ізраіля, бо ня часта спраўлялі [яе так], як напісана.
І прыйшоў сёмы месяц, і сыны Ізраіля [былі] ў гарадах, і сабраўся народ, як адзін чалавек, у Ерусаліме.
І сабраўся народ, як адзін чалавек, на плошчы, якая перад Брамай Воднаю, і сказалі Эзры кніжніку, каб прынёс кнігу Закону Майсея, якую ГОСПАД загадаў [выконваць] Ізраілю.
І пайшоў Ярэмія да Гедаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і жыў з ім сярод народу, які застаўся ў зямлі [Юды].
А ў сыноў Рубэна і сыноў Гада былі шматлікія статкі, вельмі шматлікія. І яны ўбачылі зямлю Язэр і зямлю Гілеад, і вось, гэта на гадоўлю быдла.
І выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан.
І пачулі сыны Ізраіля, і сабралася ўся грамада Ізраіля ў Шыло, каб выйсьці ваяваць супраць іх.
І павярнуліся сыны Рубэна, сыны Гада і палова калена Манасы, і пакінулі сыноў Ізраіля ў Шыло, што ў зямлі Ханаан, каб ісьці ў зямлю Гілеад, у зямлю ўласнасьці сваёй, у якой пасяліліся паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея.
Каля сарака тысячаў ваяроў узброеных перайшло перад абліччам ГОСПАДА на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць.
У той час сыны Амона сабраліся і разлажыліся табарам у Гілеадзе. А насупраць у Міцпе сабраліся сыны Ізраіля, і там разлажыліся табарам.
І пайшоў Ефтах з князямі Гілеаду, і ўвесь народ зрабіў яго правадыром сваім. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Ефтах перад ГОСПАДАМ у Міцпе.
І вярнуўся Ефтах у Міцпу ў дом свой, і выйшла насустрач яму дачка ягоная, скачучы пры гуках бубнаў. А Ефтах ня меў апроч яе дзяцей.
І назвалі горад гэты Дан, ад імя Дана, бацькі свайго, народжанага Ізраілем. Раней гэты горад называўся Ляіш.
І паўсталі яны, і пайшлі ў Бэтэль, і пыталіся ў Бога. І казалі сыны Ізраіля: «Хто першым з нас пойдзе ў бой супраць сыноў Бэн’яміна?» І ГОСПАД ім сказаў: «Юда [пойдзе] першы».
І сабраліся правадыры ўсяго народу і ўсе калены Ізраіля на супольны сход народу Божага, а [было] іх чатырыста тысячаў пешых ваяроў, узброеных мячом.
І ўсе сыны Ізраіля, і ўвесь народ пайшлі ў Бэтэль, і прыйшлі, і плакалі, і сядзелі перад абліччам ГОСПАДА, і посьцілі ў той дзень аж да вечара, і складалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя перад абліччам ГОСПАДА.
І паўстаў увесь народ як адзін чалавек, кажучы: «Ніхто з нас ня пойдзе ў намёт свой, і ніхто ня пойдзе ў дом свой!
І сказалі сыны Ізраіля: «Хто з усіх каленаў Ізраіля не прыйшоў на супольны сход перад ГОСПАДАМ?» Бо зьвязаліся яны ўрачыстаю прысягаю, што сьмерцю памрэ той, хто ня прыйдзе ў Міцпу да ГОСПАДА.
І даведаўся ўвесь Ізраіль ад Дану аж да Бээр-Шэвы, што Самуэль стаў прарокам ГОСПАДА.