СУДЗЬДЗЯЎ 19:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І завёў яго ў дом свой, даў мяшанку аслам, і памылі ногі свае, і елі, і пілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвёў яго ў свой дом і задаў корму аслам ягоным, а самыя яны абмылі ногі свае, і елі і пілі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І завёў яго ў дом свой, і даў мяшанку аслам, і, пасля таго як памыў ногі свае, прыняў іх на пачастунак. |
I ўвёў чалавек той мужоў гэтых у дом Язэпа, і даў вады, і яны абмылі ногі свае; і даў корм аслам іхнім.
І сказаў Давід Урыі: «Ідзі ў дом свой, і памый ногі твае». І выйшаў Урыя з дому валадарскага, а за ім панесьлі яму стравы ад валадара.
І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: «Ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла ногі Мае і валасамі галавы сваёй выцерла.
засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
І яна ўстала, і пакланілася абліччам да зямлі, і сказала: «Вось, служка твая — нявольніца, каб мыць ногі слугаў гаспадара майго».