СУДЗЬДЗЯЎ 11:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І гаварыла яна бацьку: «Толькі аднаго прашу. Дазволь мне на працягу двух месяцаў з сяброўкамі маімі абыйсьці горы кругом і аплакаць дзявоцтва маё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала бацьку свайму: зрабі мне толькі вось што: адпусьці мяне на два месяцы; я пайду, узыду на горы і аплачу дзявоцтва маё зь сяброўкамі маімі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І далей гаварыла яна бацьку: «Толькі адно, што прашу: дазволь мне, каб на працягу двух месяцаў я са сваімі сяброўкамі абышла горы кругом і аплакала дзявоцтва сваё». |
«Гэтак учыніў мне Госпад у дні, калі глянуў на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі».
І ён адказаў ёй: «Ідзі!» І адпусьціў яе на два месяцы. І пайшла яна з сяброўкамі, і аплаквала дзявоцтва сваё ў гарах.