Ня выявіла Эстэр народу свайго і паходжаньня свайго, бо Мардэхай загадаў ёй, каб яна не выяўляла [гэтага].
РУТ 3:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зыйшла яна на ток, і зрабіла тое, што загадала ёй сьвякруха ейная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшла ў гумно і зрабіла ўсё так, як загадвала ёй сьвякроў яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшла яна на ток, і зрабіла ўсё, што загадала ёй свякроў. |
Ня выявіла Эстэр народу свайго і паходжаньня свайго, бо Мардэхай загадаў ёй, каб яна не выяўляла [гэтага].
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,
І паеў Боаз, і выпіў, і стала добра сэрцу ягонаму, і пайшоў, каб легчы на канцы снапоў. І прыйшла [Рут] паціху, і адкрыла ногі ягоныя, і легла.