Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.
РУТ 2:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала Наомі Рут, нявестцы сваёй: «Добра гэта, дачка мая, што ты будзеш хадзіць з дзяўчатамі ягонымі і ня будуць табой пагарджаць на іншым полі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала Наэмінь нявестцы сваёй Руце: добра, дачка мая, што ты будзеш хадзіць з служанкамі ягонымі, і ня будуць зьневажаць цябе на іншым полі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказала ёй свякроў: «Лепш, дачка мая, каб ты выходзіла з яго дзяўчатамі жаць, чым ісці на чужое поле, дзе хтосьці табе зробіць прыкрасць». |
Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.
«Калі ня ведаеш гэтага, найпрыгажэйшая між жанчынаў, дык ідзі па сьлядах авечак, і пасьві казьлянятаў тваіх каля буданоў пастушыных.
І сказала Рут Мааўлянка: «Ён сказаў яшчэ мне: “Заставайся з хлопцамі маімі, пакуль яны ня скончаць усяго жніва”».
І яна заставалася з дзяўчатамі Боаза, і зьбірала каласы, аж пакуль скончылася жніво ячменя і пшаніцы, і яна жыла са сьвякрухай сваёй.