ПСАЛТЫР 89:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І нябёсы славяць цуды Твае, ГОСПАДЗЕ, і вернасьць Тваю — у царкве сьвятых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны - як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нябёсы будуць вызнаваць цуды Твае, Госпадзе, і праўду Тваю на сходзе святых. |
Шчасьлівы чалавек, які пэўнасьць сваю мае ў ГОСПАДЗЕ, і не зьвяртаецца да ганарыстых і тых, якія прыхіляюцца да няпраўды.
Бо праведнасьць Твая, Божа, аж да вышыняў, Ты чыніш вялікія рэчы. Божа, хто падобны да Цябе?
Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?