[і былі яны] ўзброеныя лукам, праваю і леваю рукою [кідалі] камяні і стрэлы з луку, [і былі] з братоў Саўла, з [сыноў] Бэн’яміна:
ПСАЛТЫР 78:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Эфраіма, узброеныя лукамі, павярнулі назад у дзень бітвы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Памажы нам, Божа, Збаўца наш, дзеля славы імя Твайго; вызвалі нас, і даруй нам грахі нашыя дзеля імя Твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Эфраіма, што нацягваюць і спускаюць лук, былі павернуты назад у дзень вайны. |
[і былі яны] ўзброеныя лукам, праваю і леваю рукою [кідалі] камяні і стрэлы з луку, [і былі] з братоў Саўла, з [сыноў] Бэн’яміна:
і яны адступаліся і здраджвалі, як і бацькі іхнія, выварочваліся, быццам той лук здрадлівы.
І сыны Ізраіля пачалі ўцякаць у часе бою, а [сыны] Бэн’яміна забілі з сыноў Ізраіля каля трыццаці чалавек, і казалі: «Перамагаючы, пераможам іх, як у папярэднім баі».
І казаў Гаал, сын Эбэда: «Хто такі Абімэлех, і хто такі Сыхем, каб мелі мы служыць яму? Ці ж ён не сын Еруббаала, а Зэбул — урадовец ягоны? Лепш служыце людзям Гамора, бацькі Сыхема. Навошта мы будзем служыць [Абімэлеху]?
А Філістынцы ваявалі з Ізраілем, і Ізраільцяне пабеглі ад Філістынцаў, і падалі забітыя на ўзгорышчы Гільбоа.
І ваявалі Філістынцы, і перамаглі Ізраіля, так што кожны ўцёк у намёт свой. І параза гэтая была страшная, бо ў Ізраіля палегла трыццаць тысячаў пяхотнікаў.