I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Эдому.
ПСАЛТЫР 78:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад бацькамі іхнімі ўчыніў Ён цуды ў зямлі Эгіпецкай, на полі Цаан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сем разоў вярні суседзям нашым у нетры іхнія кляцьбу, якою яны Цябе, Госпадзе, пракліналі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уваччу продкаў іх учыніў Ён цуды ў зямлі Егіпецкай, на полі танейскім. |
I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Эдому.
І сталася гэта, бо сыны Ізраіля грашылі супраць ГОСПАДА, Бога свайго, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з рукі фараона, валадара Эгіпту, і баяліся багоў чужых,
І Ты зьявіў знакі і цуды на фараоне, і на ўсіх слугах ягоных, і на ўсім народзе зямлі ягонай, бо Ты даведаўся, што яны дзейнічалі падступна супраць іх, і зрабіў Ты Сабе імя аж да дня сёньняшняга.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Глядзі, Я паставіў цябе як Бога для фараона, а Аарон, брат твой, будзе прарокам тваім.
О, як здурнелі князі Цаану! Мудрыя даюць фараону раду недарэчную. Як вы [можаце] казаць фараону: «Я — сын мудрацоў, сын валадароў старадаўніх»?
Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных.
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод [іншых] народаў праз выпрабаваньні, знакі, цуды і войны, рукою моцнаю і рамяном узьнятым праз жахі вялікія, як ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?
і чыніў цуды і знакі вялікія і жудасныя ў Эгіпце супраць фараона і ўсяго дому ягонага на вачах нашых,
Яны сказалі яму: «З далёкай вельмі зямлі прыйшлі слугі твае ў імя ГОСПАДА, Бога твайго. Бо мы чулі пра славу магутнасьці Ягонай, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Эгіпце,